КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЗАГС

Кампетэнцыя

25/02/2023 22:07

Аддзел ЗАГСа ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, другімі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў Кобрынскім раёне ажыццяўляецца аддзелам ЗАГСа райвыканкама і адзінаццаццю сельскімі выканаўчымі камітэтамі.

Прынцыпамі дзейнасці аддзела ЗАГСа з'яўляюцца

(артыкул 196 Кодэкса Рэспублікі Беларусь  аб шлюбе і сям'і):

строгае прытрымліванне законнасці пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў і інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

Кампетэнцыя (функцыі):

(артыкул 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь  аб шлюбе і сям'і)

праводзіць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць запісы актаў грамадзянскага стану. Аддзел ЗАГСа выдае даведкі, пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану або іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану.

 

Сельскія выканаўчыя камітэтыКобрынскага раёна праводзяць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўленні бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, а таксама рэгістрацыю смерці.

 

Да спiску навiн

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі