КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // ЗАГС

Маладажонам, бацькам, юбілярам

25/02/2023 22:31

Маладажонам

Для зручнасці грамадзян вядзецца папярэдні запіс на рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы як пры асабістым звароце, так і па тэлефоне.

Заключэнне шлюбу адбываецца ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, з аддзелам ЗАГСа, але не раней чым праз тры дня і не пазней чым праз тры месяца з дня звароту.

У мэтах падрыхтоўкі асоб, якія ўступаюць у шлюб, да сямейнага жыцця ў аддзеле ЗАГСа ажыццяўляецца прававое кансультаванне, прыём грамадзян вядзецца спецыялістамі аддзела ЗАГСа, згодна ўстаноўленаму графіку прыёму ў аддзеле ЗАГСа.

Па пытаннях медыцынскага кансультавання асобы, якія ўступаюць у шлюб маюць права бясплатна прайсці медыцынскае абследаванне ў дзяржаўных установах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па месцы рэгістрацыі па месцы жыхарства, для чаго трэба звярнуцца да ўчастковых тэрапеўту і гінеколагу.

Кансультаванне ажыццяўляецца па жаданні асоб, якія ўступаюць у шлюб.

Для вас, бацькі

Каб рэгістрацыя нараджэння вашага дзіцяці стала такой ж важнай падзеяй, як і стварэнне вашай сям'і, па вашым жаданні супрацоўнікі аддзела ЗАГСа правядуць рэгістрацыю нараджэння ва ўрачыстай абстаноўцы па індывідуальным сцэнарыі.

Шчаслівым сем'ям

Аддзел ЗАГСа запрашае сямейныя папары, якія жывуць у любві і згодзе ўжо шмат гадоў, адсвяткаваць юбілей сямейнага жыцця па індывідуальным сцэнарыі.

Вясельныя юбілеі:

- драўляная – 5 гадоў
- алавяная (ружовая) – 10 гадоў
- хрустальная (шкляная) – 15 гадоў
- фарфоравая – 20 гадоў
- сярэбраная – 25 гадоў
- жамчужная – 30 гадоў
- палатняная – 35 гадоў
- рубінавая – 40 гадоў
- сапфіравая –  45 гадоў
- залатая – 50 гадоў
- ізумрудная – 55 гадоў
- брыльянтавая – 60 гадоў
- жалезная – 65 гадоў
- каронная – 75 гадоў
- дубовая – 80 гадоў
-  гранітная –  90 гадоў

 

Да спiску навiн

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі