Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // ЗАГС

Легалізацыя

25/02/2023 22:02

Афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі зарубежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ва ўстаноўленым парадку.

Для дзяржаў-ўдзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года консульская легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц, з'яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі другіх краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх штампа «АПАСТЫЛЬ».

На пасведчаннях аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (пасведчанні аб заключэнні шлюбу, аб нараджэнні, аб смерці, аб скасаванні шлюбу і інш.), даведках, выдадзеных аддзеламі загса раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, Дамамі (Палацамі) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў, пасялковымі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, архівамі органаў загса галоўных упраўленій юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарадскога выканкама ставіць апастыль (легалізуе) Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.