Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Район // Наш район - Кобринский

Капітаны камбайнаў

30/07/2021 11:07

Ліпень і жнівень – самыя гарачыя месяцы для камбайнераў. Праца з ранку да позняга вечара пры спякотным зменлівым надвор’і і стома – акалічнасці часовыя – можна і пацярпець.

Сёлета аграрыям раёна давядзецца ўбраць 26938 га палеткаў. Безумоўна, усе гаспадаркі розныя, але кожны экіпаж з усімі сіламі ўзяўся за работу.

Як і заўжды, камбайнеры аўтаматычна ўключыліся ў раённае спаборніцтва, тону за тонай зарабляючы сабе ганаровае званне “тысячнік”. Штогод такімі станояцца многія, але вось хто першы намалоціць сваю залатую тысячу – заўжды невядома.

Сёлета першы экіпаж-“тысячнік” вызначыўся ў СВК “Узыходзячая зара” у складзе камбайнераў Сяргея Клімука і Віталія Дзмітрука. Працуюць мужчыны разам на жніве ўжо шосты сезон, за плячыма – даволі салідныя тэрміны работы ў гаспадарцы, так што як гэта - станавіцца “тысячнікамі”, ведаюць добра.

Сяргей Клімук пасля жніва перасядзе за іншую тэхніку, далей шчыруючы на ворыве і іншых палявых работах, а вось Віталь Дзмітрук перабярэцца ў прамым сэнсе бліжэй да тэхнікі – асноўнае працоўнае яго месца - загадчык гаража.

Павіншаваць пераможцаў прыехалі намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Кобрынскага райвыканкама  Андрэй Лукіянчык, старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала, старшыня райкама прафсаюза работнкіаў АПК Васіль Лазарчук, прадстаўнікі адміністрацыі гаспадаркі, работнікі культуры.

Пераможцам былі выказаны самыя цёплыя словы падзякі, уручаны грашовыя сертыфікаты і традыцыйныя сувеніры – майкі і кепкі.

Усяго ў гаспадрцы працуе 7 экіпажаў, а наперадзе – яшчэ шмат вішаванняў, так што, магчыма, прыемны візіт стане не апошнім.