КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце 10-15 верасня

09/07/2024 19:28
Фота прэс-службы Брэсцкага аблвыканкама

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVIII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе ў Брэсце 10-15 верасня. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла генеральны дырэктар Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Ганна Сенькавец, 
перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ганна Сенькавец расказала, што ў фестывалі прымуць удзел 23 калектывы. Кожны калектыў пакажа па адным спектаклі. Будзе задзейнічана пяць пляцовак: дзве залы ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, залы Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, Брэсцкага тэатра лялек і Палац культуры прафсаюзаў. 

Фестываль будзе праходзіць пры падтрымцы Брэсцкага аблвыканкама, Міністэрства культуры і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.-0-

 

Да спiску навiн

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі