КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

КОБРЫНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // АДНО АКНО // Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»

Асноўнай мэтай службы "Адно акно" Кабрынскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы паступлення заяў зацікаўленых асоб для правядзення адміністрацыйных працэдур і прыняцця адміністрацыйных рашэнняў у адпаведнасці з пералікам адміністрацыйных працэдур,  зацверджаных пастановай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 «Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз  службу «адно акно».

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ  (ФУНКЦЫI) СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"
• забеспячэнне рэалізацыі дэкларатыўнага прынцыпу "адно акно" пры падачы заяў зацікаўленых асоб для рэалізацыі адміністрацыйных працэдур;
• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы  зацікаўленымі асобамі заяў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення  адміністрацыйных працэдур;
• выдача адміністрацыйных рашэнняў;
• выдача ўнікальнага ідэнтыфікатара.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" ажыццяўляе прыём  заяў  зацікаўленых асоб па рэалізацыі адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з:
пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі  па заявах грамадзян ”;
адзіным пералікам адміністрацыйных працэдур, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія праводзяцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".

 


Месцазнаходжанне i тэлэфоны службы «Адно акно»:

г.Кобрын, вул.Суворава, 25
1 паверх, каб. 105;
8 (01642) 3 18 87;
6 66 13;  142

Рэжым працы:

Панядзелак, серада, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00
(без перапынку на абед)
Аўторак з 8.00 да 20.00
(без перапынку на абед)
Субота з 8.00 да 12.00

Службовыя асобы
службы «Адно акно»:

Гаркавенка Нурыя Ахмадаўна -
намеснік начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
8 (01642) 6 66 13;
Брыштэн  Ганна Аляксандраўна -
старшы інспектар аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
8 (01642) 3 18 87
Мендзель Людміла Іванаўна –
старшы інспектар аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
8 (01642) 3 18 87


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі