Даведачная "Аднаго акна"
У службе «адно акно» Кобрынскага райвыканкама працуе
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар
«Даведачная аднаго акна»
142
па якому можна атрымаць кансультацыю:
- аб пераліках дакументаў і (або) звестках, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі
асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб тэрмінах ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
- аб тэрмінах дзеяння даведак або іншых дакументаў, якія выдаюцца пры
ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аб памеры платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных
працэдур;
- пра час прыёму, месцазнаходжанне, нумар службовага тэлефона, прозвішча,
імя, імя па бацьку, пасады работніка, які вядзе прыём зацікаўленых асоб па
пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- аб правах і абавязках зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных
працэдур;
- аб парадку і тэрмінах абскарджання прынятых адміністрацыйных рашэнняў.
Увазе грамадзян і юрыдычных асоб! Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар 142 -
не "гарачая лінія"!
Кансультацыю можна атрымаць:
у панядзелак, сераду, чацвер, пятнiцу з 8.00 - 17.00
у аўторак з 8.00 да 20.00
у суботу з 8.00 да 12.00