Кобринский районный исполнительный комитет

Кобринский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Район // Наш район - Кобринский

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ: «Галоўны вектар развіцця раёна – плённая праца»

18/02/2021 11:09

Кожная хвіліна ў старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіла Грышкевіча на вагу золата. Тым не менш, ён  знаходзіць час для сустрэч з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Гэта дазваляе  кіраўніку раёна паглыбіцца ў праблемныя пытанні, якія паступаюць да органаў улады, і аператыўна іх вырашаць.

Чарговая сустрэча-справаздача адбылася ў дзяржаўнай установе «Кобрынская раённая ветэрынарная станцыя». Міхаіл Грышкевіч, як дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, абмеркаваў з прысутнымі тыя пазітыўныя змены, якія адбыліся на Кобрыншчыне за мінулую пяцігодку ў народнагаспадарчым комплексе. Вялікая ўвага ў нашай дзяржаве надаецца развіццю вёскі. Задача максімум для вертыкалі ўлады – зрабіць усё магчымае, каб сяло квітнела, а яго жыхары жылі не горш, чым гараджане.

У час сустрэчы галоўны ветэрынарны ўрач Кобрынскага раёна Святлана Шаюк адзначыла, што іх асноўная задача – забеспячэнне эпізаатычнага дабрабыту, прафілактыка такіх захворванняў, як бруцэлёз, лейкоз, туберкулёз і інш. Іх работа мае вялікае значэнне для Кобрыншчыны, дзе дамінуючай з’яўляецца сельскагаспадарчая галіна.

Усяго ва ўстанове працуе 75 чалавек. Міхаіл Грышкевіч спадзяецца, што ў перспектыве адбудзецца мадэрнізацыя райветлабараторыі. Ён падзякаваў супрацоўнікам райветстанцыі за плённую, напружаную працу, пажадаў калектыву далейшага развіцця.

Шмат пытанняў, якія паступілі Міхаілу Грышкевічу, тычыліся эпідэміялагічнай абстаноўкі па COVID-19. Ён адзначыў, што сітуацыя на кантролі. Кіраўнік раёна заўважыў, што нягледзячы на тое, што яна мае тэндэнцыю да паляпшэння, грамадзянам нельга расслабляцца, яны павінны сачыць за станам свайго здароўя, прытрымлівацца правілаў гігіены і рэкамендацый медыкаў. З улікам сітуацыі па каранавірусе  ў свеце Міхаіл Грышкевіч параіў устрымацца ад паездак за мяжу.

Цікавіла людзей і развіццё медыцынскіх устаноў Кобрыншчыны. Міхаіл Грышкевіч паведаміў аб галоўных этапах мадэрнізацыі Кобрынскай ЦРБ. У перспектыўных планах – набыць апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі, што для Кобрыншчыны, як для даволі вялікага рэгіёна, мае асаблівую актуальнасць. Нямала пытанняў тычылася і стану дарожнага пакрыцця, напрыклад, на ўчастку ад в. Песценькі да в. Глінянкі. Аляксандр Мартынюк і першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Лукіянчык паабяцалі разабрацца ў сітуацыі. Адно з пытанняў тычылася магчымасці агароджвання малога стаўка ў  парку імя А.В. Суворава. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Мартынюк паведаміў, што сітуацыя будзе вывучана і прымуцца адпаведныя меры.

Гэтыя і шэраг іншых пытанняў старшыня райвыканкама ўзяў на асабісты кантроль.

Раман МЕЛЬНІК.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки