Кобринский районный исполнительный комитет

Кобринский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Год исторической памяти

Валянціна ІГНАЦЮК, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства» аб захаванні гістарычнай памяці і праекце абноўленай Канстытуцыі.

09/02/2022 12:06

Валянціна ІГНАЦЮК, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства»:

– Усіх нас хвалюе будучыня нашай краіны. Вобраз будучыні роднай Беларусі большасць насельніцтва звязвае з абнаўленнем Канстытуцыі. Кожны з нас мае дачыненне да значнай гістарычнай падзеі – рэферэндуму, на якім намі будзе зроблены выбар не толькі на карысць для нас, але і для бу- дучых пакаленняў. Грамадзяне Беларусі актыўна абмяркоўвалі галоўны закон рэспублікі. Большасць людзей разумее меру адказнасці за будучыню краіны, бо законам, які мы прымем, будзе карыстацца не адно пакаленне.

На грамадскае абмеркаванне быў вынесены добра прадуманы праект змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон. Я падтрымліваю думку кіраўніка нашай дзяржавы, што ў сучасных умовах мала быць прафесіяналам сваёй справы, трэба яшчэ быць патрыётам, любіць родную краіну, ганарыцца ёй. Мы ўсе павінны ведаць і шанаваць сваю гісторыю. Патрыёта можа выха- ваць толькі сапраўдны патрыёт.

У праекце абноўленай Канстытуцыі ідзе гаворка аб захаванні гістарычнай памяці і праўды аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады вайны. Памяць аб той страшнай вайне непарушная, таму нам неабходна замацаваць гэта на заканадаўчым узроўні. Патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі павінна стаць прыярытэтным у сістэме адукацыі і выхавання. Сёння не толькі ўстановы адукацыі, а таксама бацькі, сям’я павінны клапаціцца аб выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей і моладзі. Выхоўваць дзяцей неабходна на традыцыйных каштоўнасцях. Будучы рэферэндум – магчымасць для кожнага з нас прыняць удзел у лёсе роднай Беларусі. Усім нам трэба аб’яднацца, праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю, пайсці на рэферэндум і прагаласаваць за сваю будучыню.

Запісала Жанна ЕЛІЗАРАВА.

Валянціна ІГНАЦЮК, загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і краязнаўства» аб захаванні гістарычнай памяці і праекце абноўленай Канстытуцыі.

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки